Другое

Традыцыя і мысленне

8 января 2015

Кнігарня Логвінаў

Минск, ул. Короля, 22

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Традыцыя і мысленне

8 студзеня Лятучы Ўнівэрсітэт запрашае на дыскусію "Традыцыя і мысьленьне", нагодай для якой зьяўляецца выхад кнігі эсэ Міхаіла Баярына "Самабыцьцё".
Кніга філосафа і санскрытолага Міхаіла Баярына прысьвечана ўводзінам у мову і традыцыю Ведаў. Аўтар вызначае яе як спробу перакінуць мост над прорвай паміж традыцыйным і сучасным мысьленьнем.
Што такое Традыцыя? Як і адкуль здабываецца Пераемнасьць? Ці ёсьць месца для Новага ў сьвеце Спадчыны? Ці можа насамрэч прыметнік "традыцыйны" дапасоўвацца да сьвету, культуры, грамадзтва, мысьленьня? Што такое мысьленьне ў Традыцыі, мысьленьне супраць Традыцыі і мысьленьне насустрач Традыцыі? - гэтымі пытаньнямі можа быць акрэсьнена тэма абмеркаваньня.

Падзею распачне спавешчаньне Міхаіла Баярына "Спадчына і Пачатак". У дыскусіі бяруць удзел філосаф і мэтадолаг Уладзімір Мацкевіч, а таксама філосаф і паэт Ігар Бабкоў. Мадэратар дыскусіі - Тацяна Вадалажская.

Імпрэза адбудзецца 8 студзеня а 19.00 у кнігарні Логвінаў