TonqiXod (18+)
29 верасня арт-рок трыа TonqiXod ладзіць на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра жывую прэзентацыю новага альбома. "Колер, якога няма" – гэта пафас у дазволеных дозах, рок ува ўсіх іпастасях і спроба яго дэканструкцыі, сціплая ф'южанутасць з элементамі непрыхаванага таннага цырку. Акрамя новых кампазіцый на канцэрце прагучаць песні з дэбютнага альбома "Прадмова".
Псіхадэлічную і крыху акадэмічную нотку вечара забяспечаць запрошаныя госці.
Фото: Bandcamp