Толькі картаграфія? Зялёны Мінск
24 февраля 2013
Даведкi: тут.
Уваход: вольны.
Прэзентацыя і воркшоп пад кіраўніцтвам Аляксея Крывалапа і Бэнджаміна Коўпа (Лабараторыя крытычнага ўрбанізму).
Мэта гэтае прэзентацыі, воркшопу і дыскусіі — закартаграфаваць «Зялёны Мінск». Дыскусія стане таксама падрыхтоўчай фазай у працы над зброрнікам «Зялёны Мінск», які пабачыць свет напрыканцы 2013.
Мінск перажывае імклівы рост, але як гэта ўплывае на тэрыторыі пражывання людзей ці на пытанні навакольнага асяроддзя, якія паўстаюць перад горадам? Гэтая падзея імкнецца быць як практычнай, так і тэарэтычнай у сваім даследаванні таго, як мы можам зрабіць Мінск зелянейшым, і што значыць думаць пра Мінск з экалагічнае перспектывы.
Такім чынам, падчас мерапрыемства мы імкнемся закартаграфаваць важныя экалагічныя пытанні для Мінска і паразважаць, якім чынам Мінск можа стаць больш зялёным. Акрамя таго, мы пастараемся высветліць, якім чынам экалагічнае мысленне змяняе нашае стаўленне да прасторы: іншымі словамі, як экалагічная перспектыва змяняе то, як мы бачым адносіны паміж лакальным і глабальным, планаваннем і нізавымі ініцыятвамі, эканамічным ростам і экалагічнай устойлівасцю.
Сесія будзе складацца з дзвюх частак: першая — уводзіны ў праблемытыку Зяленага Мінска, а таксама сучасных спосабаў і магчымасцяў картаграфавання. Другая адбудзецца ў выглядзе воркшопа, дзе ўдзельнікі будуць працаваць у групах, каб занатаваць свае ўласныя прапановы для картаграфавання канкрэтнага пытання ці месца ў Мінску з Зялёнага пункту гледжання.