Кино

Teмa Vidos

3 февраля 2017

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Teмa Vidos

У межах Лабараторыі фемінісцкага (і) квір-кіно мы запрашаем вас далучыцца да прагляду і абмеркавання фільмаў, створаных аўтаркамі з Беларусі.
На сустрэчы мы зможам не толькі паглядзець візуальныя працы, але і паразмаўляць з фільммэйкеркамі пра радасці і складанасці фемінісцкага і квір-кіно ў Беларусі. 

Teмa VIDOS — беларуская арт-група, якая скрозь прызму гумару распавядае пра побыт квір-супольнасці. Галоўны матэрыял для творчасці Teмa VIDOS — стэрэатыпы пра ЛГБТ. Attention! Эстэтыка групы балансуе на мяжы трэшу, а жарты маюць абсурдны характар. Пасмяяцца з сябе атрымаецца ўва ўсіх, каму «не слабо». 
Каманда Teмa VIDOS выступіць з нясумнай гісторыяй стварэння і жыцця праекта, а гэтаксама прадставіць новы, нідзе раней не свяціўшыся, эпізод лесбі-серыяла «Все свои» і трэш-пародыю «Последняя сказка Риты».

«Сукенка» — гэта спроба стварэння прасторы для аўтаномнага жаночага выказвання і адкрытай дыскусіі паміж глядачкамі, гледачамі і аўтаркамі. Гераіні, гэтак жа, як і аўтаркі відэа, — жанчыны з розных гарадоў Беларусі, у іх розны ўзрост, сямейнае становішча, прафесійны і адукацыйны вопыт, розныя погляды на жыцця. 
Гэта — відэа-эсэ пра тое, як сацыяльнае «адзенне» дапамагае нам выдаваць рэальнае за жаданае, ператвараючыся то ў карнавальны касцюм, то ва ўціхамірвальную кашулю.

18+
Уваход вольны. Рэгістрацыя не патрэбна.