Другое

Тэатральны пікнік (0+)

21 сентября 2019

Театр им. Янки Купалы

Минск, ул. Энгельса, 7

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный.

Тэатральны пікнік (0+)

Першы ў Беларусі “Тэатральны пікнік” адбудзецца 21 верасня. Яго правядзе Купалаўскі тэатр, каб адзначыць пачатак 100-га сезона ў вялікай кампаніі гасцей. Госці змогуць прагуляцца па тэатральным закуліссі, атрымаць запрашэнні на закрытыя паказы спектакляў, выйсці на сцэну Купалаўскага, пачаставацца ў street-буфеце і нават зрабіць сабе вусы як у маладога Купалы.

Вялікае свята адбудзецца як у будынку тэатра, так і разгорнецца ў прасторы ўсяго Аляксандраўскага сквера. На цэлы выхадны дзень цэнтр Мінска пагрузіцца ў тэатральную атмасферу. Па скверы будуць гуляць персанажы спектакляў у арыгінальных касцюмах, можна будзе фатаграфавацца з імі, а таксама з сапраўднымі тэатральнымі дэкарацыямі і рэквізітам спектакляў.

На пікнік арганізатары запрашаюць прыходзіць з пледамі, каб было цёпла і атмасферна. Прыемны бонус: уладальнік самага вялікага пледа атрымае запрашэнне на закрытыя паказы ўсіх прэм’ер цягам сезона.

Для тых, хто нагуляе апетыт, на пікніку будзе працаваць street-буфет, дзе сталічныя кавярні і рэстараны прадставяць тэатральныя сэты. Дэсерт з журавінавым морсам «Людзі на балоце», сэндвіч з чорнай гарбатай «Чорная панна Нясвіжа», зялёны чай з канапэ «ЧайКа», штрудзель з безалкагольным глінтвейнам «Ноч на Каляды» – далёка не поўны пералік прысмакаў вулічнага буфета.

На сцэне сквера выступіць унікальны Купалаўскі аркестр і сучасныя музыкі. Як кажуць, таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім – шмат хто з купалаўцаў займаецца музычнай дзейнасцю. Напрыклад, адзін з гуртоў, які выступіць на пікніку, ili-ili – гэта праект акцёраў Дзмітрыя Есяневіча, Міхаіла Зуя і музыканта тэатральнага аркестра Эрыка Арлова-Шымкуса. Акрамя іх, у музычнай праграме возьмуць удзел Ягор Забелаў, Святлана Бень, гурт «Касіяпея» ды іншыя.

21 верасня ўпершыню пастаноўку Купалаўскага можна будзе паглядзець на вуліцы: у скверы адбудзецца жывая трансляцыя спектакля «Радзіва Прудок», пастаўленага па нашумелай кнізе Андруся Горвата.

Падчас пікніка госці змогуць трапіць за кулісы тэатра і нават адчуць сябе сапраўднымі акцёрамі, але ўмовы гэтых магчымасцяў, як і падрабязную праграму мерапрыемства, арганізатары раскрыюць бліжэй да свята.