Концерты

Свята маладой вясны (3+)

9 марта 2018

Лошицкая усадьба

Минск, проезд Чижевских, 8/2

Вход: 5 руб.

Свята маладой вясны (3+)

Самыя шчырыя і цёплыя, палкія, часам драматычныя, музычныя прызнанні прагучаць у выкананні маладых таленавітых артыстаў - навучэнцаў каледжа Караліны Дыба, Сабрыны Пракаповіч, Элен Маміканян, Аляксандра Кісялёва, Лізаветы Варанковай (клас выкладчыка Арабей Г.Я.), Валерыі Хадасевіч (клас выкладчыка Жук Л.Р.), канцэрмайстры - Ірына Сухаржэўская и Вольга Луневіч, а таксама навучэнцаў музычнай школы Ізабэль Ладышавай, Настассі Нарэйка (клас выкладчыка Кісялёва Б.У.), канцэртмайстар Таццяна Арцёмчык. У канцэрце прымае ўдзел ансамбль скрыпачоў «Каприс» – лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, уладальнік прэміі Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (кіраўнік калектыву – Галіна Арабей).

У праграме: С. Рахманінаў «Вакаліз», Г. Веняўскі «Бліскучы паланез Рэ
мажор», Комітас «Крунк», А. В'етан «Тарантэла», Р. Вагнер «Лісток з
альбома», П. Сарасате «Плайера», Р. Шчадрын «У перайманне Альбенісу», М. Кажлаеў «Палёт скрыпак» і шмат іншага.