6 ліпеня 1253 года адбылася вельмі значная падзея для гісторыі Беларусі – каранацыя Міндоўга, першага караля Літоўскіх зямель. Фактычна, яна паклала пачатак стварэнню Вялікага Княства Літоўскага.
Каб узгадаць і адзначыць важную дату нашай гісторыі, 5 ліпеня мы запрашаем вас наведаць «Свята каранацыі» – мерапрыемства, прысвечанае каранацыі Міндоўга.
Вас чакае:
Святочны паб-квіз па тэме ВКЛ (рэгістрацыя каманд);
Музыка ад сучасных беларускіх гуртоў;
Напоі і пачастункі па старажытных літоўскіх рэцэптах.
Фота: vialeyka.info