Выставки

Стрыт-арт

18 февраля 2014 - 7 марта 2014

Галерея искусства «Гал-творчество»

Минск, пр-т Независимости, 47

Даведкi: тут.

Квiткi: 6 000 руб.

Стрыт-арт

18 лютага 2014 года а 17 гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «СТРЫТ-АРТ» (Польшча). Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Інстытута Польскага ў Мінску.

Экспазіцыя будзе складацца з фотафіксацый стрыт-арту, які існуе ў такіх геаграфічна аддаленых адзін ад аднаго культурных цэнтрах, як Варшава (Польшча) і Тбілісі (Грузія).

«Шаблон – гэта інтэгральная галіна стрыт-арту. Адносна лёгкі ў выкананні, ён можа быць формай мастацкага выказвання кожнага чалавека, які мае што  сказаць. І гэта не мусіць быць нівеліроўка ці наватарская праўда. Гэта ўмоўны знак, запіс, які не мае аўтара.

Безымянныя творцы з’яўляюцца сапраўднымі аўтарамі гэтай выставы.

Мы – Габрыэль Кайзэр і Віктар Кшыштапорскі – не з’яўляемся аўтарамі выстаўкі. Мы проста прэзентуем «знятыя» з муроў адбіткі шаблонаў. Мы аб’ядналіся на адлегласці і пачалі паляванне – Габрыэль у Варшаве, я ў Тбілісі. Мы хацелі паказаць, што шаблон на муры з’яўляецца творам абсалютна свабодным – без нацыянальнасці і межаў.

Мы свядома пазбягалі палітычную і гістарычную тэматыку ў імя ўніверсальнасці гэтага сродку выражэння.

Адлюстраваныя з дапамогай зрэпрадукаваных шаблонаў працы ў большасці маюць натуральны памер. У спалучэнні з фактурай сцен яны даюць паняцце пра арыгіналы. Яны з’яўляюцца нібы сувязным звяном  -  дадаткам да выдадзеных альбомаў і мноства фільмаў, даступных у інтэрнэце – насценным жывапісам невельмі вялікіх памераў.

Сціплае месца займаюць у іх таксама менш эфектныя шаблоны. Аднак іх усеагульнасць запэўнівае ім пачэснае месца ў гэтай форме свабоднай творчасці, умоўна званай СТРЫТ-АРТ». 

 

Віктар Кшыштапорскі