Выставки

Спеўны сход. Станіслаў Манюшка

25 октября 2016

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Спеўны сход. Станіслаў Манюшка

Станіслаў Манюшка – славуты кампазітар і дырыжор, выдатны педагог, адзін са стваральнікаў нацыянальнай класічнай оперы, класік беларускай і польскай вакальнай лірыкі.

Нарадзіўся ў фальварку Убель на Міншчыне. Будучы кампазітар з маленства адчуў хараство і прывабнасць беларускага фальклору, асабліва песні. І потым цягам усяго жыцця, жывучы ў Вільні і Варшаве, С. Манюшка шчодра чэрпаў з крыніцы беларускай народнай творчасці.

На “Спеўным сходзе. Станіслаў Манюшка” ёсць выдатная магчымасць пазнаёміцца з жыццём і музычнай творчасцю выбітнага кампазітара, развучыць і заспяваць разам з мастацкім кіраўніком і вядучым “Спеўнага сходу” Сяржуком Доўгушавым песні на музыку С. Манюшкі. 
Запрошаны госць – прафесар Віктар Скарабагатаў.

Фото: ClassicalMusicNews.Ru.