21 лістапада ў культурніцкім цэнтры «Корпус» адбудзецца «Спеўна-танцавальны сход»!
Падзея будзе складацца з дзвюх частак. Першая частка – спеўная. Разам з Сержуком Доўгушавым заспяваем традыцыйныя песні Любанскага раёна.
Cпецыяльны госць – аўтэнтычны спявак Уладзімір Ціханоўскі (в.Рачэнь, Любанскі раён).
Другая частка – танцавальная. Будзем танчыць разам з драйвовымі Любанскімі музыкамі: Васілём Семашкевічам (гармонік) і Мікалаем Юніцкім (бубен), якія з’яўляюцца сапраўднымі носьбітамі беларускай народнай інструментальнай традыцыі.
Танцавальную частку схода правядзе адзін з лепшых майстроў беларускіх танцаў – Сяргей Выскварка (г.Любань). Ён вядомы ў Беларусі і за мяжой: праводзіць майстар-класы па народных танцах у Літве, Польшчы, Эстоніі, Расеі.
Прыходзьце самі, прыводзьце, сяброў і сваякоў! Давайце спяваць і танчыць разам!