Выставки

Современный японский дизайн

1 - 26 ноября 2013

Справки: тут.

Билеты: 15 000 руб.

Современный японский дизайн

1 лістапада ў 17.00 ў Нацыянальным гістарычным музеі пры садзейнічанні Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь адкрываецца выстава Японскага фонду "Сучасны японскі дызайн". Дадзенае мерапрыемства праходзіць у межах штогадовага фестывалю японскай культуры "Японская восень", які накіраваны на развіццё сяброўскіх адносін паміж краінамі.

Каму будзе цікава наведаць выставу? У першую чаргу дызайнерам, калекцыянерам, студэнтам, школьнікам і ўсім тым, каму неабыякава і цікава прасачыць за прагрэсам і тэхнічнымі навацыямі ў японскай індустрыі.

Выстава "Сучасны японскі дызайн" уключае ў сябе каля 100 экспанатаў - лепшых узораў сучаснага прамысловага дызайну Японіі 1990-2000-х гг. А таксама 13 экспанатаў - узораў дызайну пасляваеннага перыяду 1950-х гг. Гэта прадметы штодзённага ўжытку: мэбля, адзенне, посуд, электрычныя прыборы і г.д. 

Падборка экспанатаў розных эпох (пасляваеннай і сучаснай) дазваляе ўбачыць пераемнасць традыцый: як зараджалася і фармавалася канцэпцыя японскага дызайну, якія новыя напрамкі развіваліся, якія кампаненты былі захаваныя. Сярод прадметаў, якія здзіўляюць гледача, - дзіцячыя ванначкі з электронным начыннем і дзіўнага выгляду душавая сістэма. Тут таксама прадстаўлены незвычайныя цацкі: пазлы і робаты - кожнае дзіця знойдзе на выставе тое, чаго яго душа пажадае.

Дызайн бытавых прадметаў служыць люстэркам, якое дэманструе лад жыцця японскага грамадства. Паводле задумы арганізатараў, выстава дазваляе даведацца не толькі аб найноўшых тэндэнцыях і асаблівасцях сучаснага прамысловага дызайну Японіі, але і атрымаць уяўленне аб сучаснай японскай культуры ў цэлым. Экспанаты, прадстаўленыя на выставе, - гэта не проста добрыя ўзоры дызайну, але свайго роду калекцыя "жывога матэрыялу", які адлюстроўвае жыццё сучаснай Японіі.