Смерць літаратуры
15 января 2015
Справки: тут.
Вход: бесплатный.
Часопіс “Макулатура” запрашае на СВЯТОЧНУЮ ТРЫЗНУ з нагоды прэзентацыі
кнігі Іллі СІНА “Бэлетрыстыка” і смерці літаратуры.
Урачыстыя прамовы і тосты Ганны КІСЛІЦЫНАЙ, Джэймса ДЖОЙСА, Адама
ГЛОБУСА, Сяргея КАЛЕНДЫ, Янкі КУПАЛЫ, Альгерда БАХАРЭВІЧА, Льва ТАЛСТОЯ,
Валянціна АКУДОВІЧА.
Кансультант па спірытызме – Яўген РАГОЗІН
Аўтарская рытуальная манументалістыка Паўла ВАЙНІЦКАГА
Кнігарня логвінаЎ (незалежнасці 37а), Пачатак а 19.
Крыху ра кнігу. Бэрлінскі гей-актывіст, які прачнуўся ў грымёрцы сельскага дома культуры, ачаравальная глядыятарка на
сцэне вядомай опэры, выпадковы ўдзельнік Вызваленчай вайны ў Бангладэш і загадкавы маньцёр Гібрыеў... Усіх гэтых
пэрсанажаў аб’ядноўвае толькі адно: ім карціць набіць рыла свайму аўтару! Але нічога не атрымліваецца, рукі кароткія. Візу
для пераадольвання мяжы паміж літаратурай і рэчасінасьцю мае толькі ён, аўтар.
Таму папярэджваем па-добраму: прачытайце гэтую кнігу! Бо іначай ён вас усіх таксама напіша. “Бэлетрыстыка” – гэта
першая антылітаратурная кніга па-беларуску!
Кнігу “Бэлетрыстыка” можна спампаваць тут.
Фота: www.avenuecalgary.com