Фесты

Шостае пачуццё (16+)

18 мая 2019

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 12 руб. да 17 мая, у дзень акцыі – 15 руб. (да 23:30). З картай госця НММ – бясплатна!

Шостае пачуццё (16+)

Пяць асноўных пачуццяў чалавека добра вывучаны і вядомыя ўсім. Але калі разабрацца, у нас іх на парадак больш, няхай гэта будзе адчуванне часу або ўласнага цела. Змест праграмы будзе настройваць не толькі на паглыбленне ў шырокі спектр сваіх эмоцый і настрою, але і ў кантэкст асаблівай музейнай прасторы.

Гэта сустрэча з тымі пачуццямі, на якія часам не звяртаеш увагу. Асаблівы пачуццёвы вопыт, які будзе сваім на кожнай лакацыі.

Якім будзе тваё шостае пачуццё?

ПРАГРАМА

Галерэя

# адчувай
Самыя экспрэсіўныя скульптуры збору НММ, якія спецыяльна пакінуць фонды і раскрыюць табе сваю пачуццёвасць.
Визуалiзуй сваё асаблівае пачуццё на палатне, якое аўтаматычна будзе выстаўлена ў Мастацкім. Калі яшчэ атрымаецца паўдзельнічаць у стварэнні выставы на самай рамантычнай галерэі Мінска? А сябар музея магазін “Афістон маркет” клапоціцца аб тым, каб у нас былі лепшыя матэрыялы для творчасці.
22.30. Выступленне ансамбля валторн Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь “Золата Рэйна”, ансамбля труб «Інтрада» і Amadis Brass з творамі І.С. Баха, Дж. Расіні, Р. Вагнера і В. Падгайскай.

Выстава «Игры. Гульнi. Games »

настальгія
Адкрыццё а 20:00
. Сярод скульптурных і жывапісных вобразаў у выкананні беларускіх майстроў успомнім час, калі марожанае каштавала 50 капеек, а шыпучая газіроўка лілася з аўтаматаў. Кантэкстная відэа- і аўдыяхроніка савецкіх гадоў стане гарманічным працягам самай спартыўнай выставы сезона. Не забудзь праграму перадач на ўваходзе! 

1 зала рускага мастацтва

# цікаўнасць
На спецвыпуску лекторыя НММ будзем разбірацца адкуль бяруцца пачуцці і як яны з’яўляюцца ў розных галінах ведаў
19:20 Механіка пачуццяў (медыцынскі погляд на «справы сэнсарныя»)
20:20 Неперакладальныя пачуцці (забаўныя словы моў свету і «справы лінгвістычныя»)
21:20 Пачуццёвасць мастацтва (чаму мы глядзім на працы зноў і зноў у “справах мастацтвазнаўчых”)
22:20 Сакрэтная тэматыка, якая не пакіне абыякавай.

2-5 залы рускага мастацтва

# пачуцці,_эмоцыі, стан
Без прывязкі да таймінгаў і цесных экскурсійных груп з аўдыягідам «па пачуццях». Супрацоўнікі НММ падзеляцца ўнікальнымі ведамі пра творы рускага жывапісу, якія з’явяцца на платформе izi.travel. Загружай qr-сканер і зараджай смартфон, бо ён можа стаць верным сябрам падчас паходу ў музей. А разам з правайдарам FlyNet можна не турбавацца аб расходаваных мегабайтах: інтэрнэт будзе!

Новы корпус. пераходная галерэя

# чаканне_вандроўкі
Запрашаем у «Падарожжа па Рэйне»: міжнародны выставачны праект з Княства Ліхтэнштэйн. Пейзажы даліны Рэйна XIX стагоддзя, зафіксаваныя Іаганам Людвігам Блойлерам, заварожваюць.

Новы корпус. Сяродкрыжжа

# Бязважкасць # Хуткасць
Разам з PayOkаy, картай, зараджанай уражаннямі ад МТБанка і VR Паркам TELEPORT вы адразу ў музейнай зале адчуеце хуткасць і зможаце цалкам акунуцца ў зусім іншае вымярэнне. А там хто ведае, якім марам дадуць старт гэтыя ўражанні?

Новы корпус. Зала сакральнага беларускага мастацтва

таямнічасць
Стань экспертам і разгадай ўсе таямніцы сімвалаў на палотнах калекцыі НММ. Утоеныя пачуццёвыя сэнсы, якія схаваны ў мастацкі вобраз. Прайдзі квэст і паўдзельнічай у розыгрышы карты госця НММ.

Новы корпус. Зала беларускага мастацтва ХIX стагоддзя

# летуценнасць
Візуалізуй свае самыя патаемныя мары на стыльным мудбордзе разам з LG і забяры з сабой. На памяць аб важных памкненнях і жаданнях.

Новы корпус. 1 зала сучаснага беларускага мастацтва

# чарадзейства
Фантастычныя істоты, магічны лес, унікальнае шоу эксперыментальнага тэатра прама ў музейнай прасторы. Кампанія Apalon адкрые нам чароўны свет казак у выкананні Алега Хаменкі і гурта “Палац” і пакажа рэдкія ілюстрацыі беларускіх майстроў, якія ніколі не пакідалі фонды НММ.

Новы корпус. 2 зала сучаснага беларускага мастацтва

# пачуццё_адкрыцці
Нацыянальны мастацкі музей і карта PayОkay ад МТБанка пашыраюць межы магчымага. У імгненне вока апынуцца ў Эрмітажы або Музеі сучаснага састацтва «Гараж»? Лёгка! Атрымаеце ўнікальныя ўражанні ад знаёмства з вялікімі калекцыямі самых вядомых музеяў!

Новы корпус. 3 зала сучаснага мастацтва

# галаваломка_пачуццяў
Радасць, Страх, Смутак, Грэблівасць, Гнеў – гэта не толькі знаёмыя ўсім эмоцыі, але і вясёлыя персанажы дыснееўскай «Галаваломкі», з якімі мы пагуляем, пажартуем і павесялімся. Ну і паміж справай паспрабуем разабрацца ў тым, што робіцца ў нашых галовах.
# Архітэктура_пачуццяў
Розныя тэхнікі і матэрыялы ў калажы пачуццяў з майстэрні Spey Zyamli. Зможам сабраць па-мастацку самыя неверагодныя элементы ў адзінае цэлае, абапіраючыся на пачуццёвы вопыт.

Новы корпус. 4 зала сучаснага мастацтва

# азарт
Імкніся да перамогі, уключай логіку і ўважлівасць, бо тут самыя займальныя настольныя гульні!
# xарадзейнасць
Цёмнае на светлым, светлае на цёмным, плямы, лініі, фактуры ... натхніся пясочнай анімацыяй і ствары сваю чароўную карціну на шкле!
# пачуццёвасць
 Здымкі, якія спыняць час і захаваюць яго ў адным імгненні.