Выставки

Шкарпэтка, дальтанізм і тэорыя змовы

8 июля 2016 - 6 августа 2016

Музей-мастерская З. Азгура

Минск, ул. Азгура, 8

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Шкарпэтка, дальтанізм і тэорыя змовы

Абсурд, бачны нават дальтоніку: постфетыш выстава Улада Бубена.

Персанальная экспазіцыя мастака і музыкі складаецца з карцін з серый Socksism і The Hand Of, а таксама відэаінсталяцый аўтара. У святочным адкрыцці возьмуць удзeл музыкі Філіп Палмер (Philip Palmer, Вялікабрытанія/Польшча) і Леанід Нарушэвіч («Князь Мышкін») а таксама паэты Вольга Гапеева, Алесь Baisan Плотка ды іншыя.

Socksism (ад англійскага sock - шкарпэтка) - серыя карцін, зробленых у арыгінальнай творчай манеры. У цэнтры кожнай размешчаная шкарпэтка, якая ўпісваецца ў сімвалічна выяўленае наваколле. Шкарпэтка - неабходны элемент любога касцюма і, як і ніжняя бялізна ці ўпрыгожванні, таксама можа стаць аб'ектам фетышызму. Серыя карцін Socksism ўвасабляе постфетышыскую тэорыю, калі інтымны аб'ект не толькі выкарыстоўваецца для сваіх першасных мэтаў, але і з пэўным падтэкстам дэманструецца на публіцы. 

The Hand of... («Рука...») – серыя-пераасэнсаванне тэорый змовы. Кожная карціна - рука Масквы, Амстэрдама, Пекіна і Брусэля - дэманструе бачанне мастаком сённяшняй геапалітычнай сітуацыі. Свет падзелены, і ў ім існуюць нябачныя сілы якія кіруюць «маленькімі людзьмі» - палітычныя, фінансавыя, ідэалагічныя. Ці мы сапраўды хочам, каб так было? Ці дапускаем мы, што можа быць інакш? Бубен не дае адказу, пакідаючы пытанне адкрытым для гасцей выставы.