Шчадрэц (0+)
12 января 2019
Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называўся Шчодрык, Шчадрэц. У гэты дзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і інш, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.
Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці, асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годдзе.
Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «Шчодрай» – прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара з гаспадыняй, і іх гаспадарку. У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту ў гэты дзень будуць ладзіць традыцыйныя абрады шчадравання: «Цыганкі», «Шчодра».
Таксама вы зможаце паваражыць, навучыцца танцаваць беларускія танцы, прыняць удзел у розных калядных конкурсах! А самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы ад музея! Запрашаем Вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!
Вас чакае:
- Рэканструкцыя абрада «Цыганкі», «Шчодра»;
- Паказ беларускага ценявога тэатра «Вяртэп»;
- Зімовыя забавы і гульні;
- Беларускія народныя танцы;
- Розныя майстар-класы;
- Традыцыйныя калядныя варожбы;
- Святочны канцэрт ад фальклорных калектываў.