Активности

Шчадрэц (0+)

12 января 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 7 руб. – для взрослых; 4 руб. – для школьников и студентов.

Шчадрэц (0+)

Шчадрэц, альбо Шчодрык – з`яўляецца адным з свят каляднага цыклу, пад час якога гатавалі так званую другую, багатую куццю. Адзначалася свята напярэдаднi Новага года па старому стылю. У гэты дзень гатавалі бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і інш, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.

Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе. Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «Шчодрай» – прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара і гаспадыню, і іх гаспадарку.

У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту будуць ладзіць традыцыйныя абрады шчадравання. Таксама вы зможаце паваражыць, навучыцца танцаваць беларускія танцы, прыняць удзел у розных калядных конкурсах.

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абрада;
  • Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • Зімовыя забавы і гульні;
  • Беларускія народныя танцы;
  • Розныя майстар-класы;
  • Традыцыйныя калядныя варожбы;
  • Святочны канцэрт ад фальклорных калектываў.