Другое

Мертвый сезон

11 ноября 2013

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Справки: тут.

Вход: свободный.

Мертвый сезон

11 лістапада а 18:00 запрашаем на прэзентацыю зборніка новай драмы Беларусі «Мёртвы сезон» у арт-прастору «ЦЭХ».

Напрыканцы кастрычніка на мультылэйбле «Пяршак» часопіс 34mag.net выдаў зборнік новай драмы з Беларусі. «Мёртвы сезон» – гэта дзевяць драматургічных тэкстаў ад васьмі сучасных аўтараў: Паўла Пражко, Канстанціна Сцешыка, Дзмітрыя Багаслаўскага, Паўла Расолькі, Яро, Юліі Шаўчук, Тані Арцімовіч і Рымы Ушкевіч.

Рэдакцыя 34mag.net http://34mag.net/ разам з платформай перфарматыўных практык «зЕрне» http://ziernie-performa.net/ ладзіць афлайн-прэзентацыю зборніка, на якой акторы «Свабоднага тэатра» прачытаюць урыўкі некаторых п’ес, а пасля адбудзецца абмеркаванне і гутарка з драматургамі.

Запрашаем усіх зацікаўленых у сучасным стане беларускай драматургіі!

У той жа дзень а 16:00 адбудзецца дыскусія «Альтэрнатыўны тэатральны рух у Беларусі: што і для чаго?». Далучайся!

Мадэратар абедзвюх дыскусій – Таня Арцімовіч.