Выставки

Сэрца назіральніка за птушкамі (0+)

13 февраля 2020 - 8 марта 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб.

 

Сэрца назіральніка за птушкамі (0+)

З 13 лютага па 8 сакавіка Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) запрашае наведаць выставу «Сэрца назіральніка за птушкамі». Інспірацыяй для выставы стала кніга «Мроі пра паветра. Вопыт пра ўяўленне руху» французскага філосафа і мастацтвазнаўцы Гастона Башляра.

Мара пра чалавечы палёт настолькі простая і недвухсэнсоўная, што часта ўспрымаецца на мяжы банальнасці. Аднак у гэтай выставе, як і ў кнізе Гастона Башляра, гаворка ідзе пра больш агульнае і ўніверсальнае - пра нязменную ментальную накіраванасць чалавека ўверх («чалавек, паколькі ён чалавек, не можа жыць гарызантальна»), выключна пазітыўную трактоўку ўзвышэння чалавека: ад простага «вышэй нос» да ўяўленняў пра паветраную лёгкасць душы.

Узяўшы за аснову сімвалізм палёту, выстава паказвае нязменнае імкненне чалавека да ўзнёслага, яго адчайнае жаданне пераадолець штодзённасць, сцвярджае каштоўнасць летуценнасці і фантазіі і ў той жа час нагадвае пра крохкасць чалавечага. Асобнай лініяй праходзіць на выставе тэма палёту Ікара. Ва ўмовах сучаснасці гэты міф прадстаўляе выключна шырокую прастору для інтэрпрэтацый: ад боязі тэхналогій, якія могуць, як крылы Ікара, выйсці з-пад кантролю, да прагі ўсё больш пашыраць магчымасці чалавечага цела.

З іншага боку, міф пра Ікара - гэта балючая для сучаснага «грамадства поспеху» гісторыя пра тое, чаго дасягнуць ніколі не атрымаецца. Большасць твораў на выставе - са збору Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў: гэта творы Канстанціна Селіханава, Паўла Вайніцкага, Ганны Ціханавай-Ёрданавай і іншых.

Запрошаныя мастакі - Алена Гіль, Маша Мароз, Рыгор Несцераў і Юрый Тарэеў. Назву выставе даў афорт мастачкі Марыны Тэраўдс (Латвія/ЗША) з калекцыі НЦСМ, які таксама прадстаўлены ў экспазіцыі.

Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00.

Выхадныя: панядзелак, аўторак.