Проведите «Сентябрьскую ночь» в Художественном (16+)
11 сентября 2021
11 верасня запрашаем самім выбраць дыялог для ўдзелу, бо выбар тэмы, якая “адгукнулася”, заўсёды прывядзе да разумення.
16:00–24:00
- Выстава-інтэрвенцыя маладых беларускіх скульптараў (Марыя Тарлецкая, Хрысціна Высоцкая, Аляксей Урублеўскі, Арцём Мядзведзеў, Мікалай Бялько, Вадзім Бандарэц). Неардынарныя прадметы мастацтва апынуцца ў звыклых музейных залах, надзяляючы ўжо знаёмыя творы новымі сэнсамі. Так, куратары заклікаюць гледача паразважаць пра трансфармацыю ўспрымання мастацтва.
- Студыя “Мемфіс” сканструявала незвычайную фотазону, якая дакладна стане выдатнай падставай, каб зрабіць здымак.
- Атмасферны відэарад наглядна пакажа кантраст паміж тым, як жылі ў пасляваенным Мінску і як мы адчуваем яго сёння.
16:00–24:00 Пачаткам акцыі стане адкрыццё прасторы для наведвальнікаў з парушэннямі зроку, падрыхтаванае сумесна з праектам Belonica Art. Мы прадставім 8 тактыльных твораў з рознай тэкстурай фарбы, аб’ёмнымі і тэкстыльнымі элементамі.
Шляхам вывучэння карцін рукамі невідушчаму чалавеку можна будзе пазнаёміцца з колерам. Гэты вопыт дасць магчымасць задумацца над тым, якім можа быць тое ці іншае адценне фарбы, як яно адчуваецца і якую эмоцыю ў сабе нясе.
17:00 Музычная праграма “Музыка народаў свету” ад Мінскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Яўгена Глебава стане міжкультурным падарожжам у музейнай прасторы.
18:00 і 20:00 Падчас дэманстрацыі традыцыйнай чайнай цырымоніі мы даведаемся, што чаяванне – гэта таксама мастацтва. Зразумеем, які лепш выбраць посуд і адзенне, якія сімвалы і атрыбуты суправаджаюць працэс, раскрыем іншыя тонкасці ўсходняга таемства.
18:00 Зборная экскурсія Юліі Мішаковай “Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі” 12+
19:00 Зборная экскурсія Арцёма Лапіцкага “Пасляваенны Мінск Льва Лейтмана” *
Лекцыя “Беларускі візуальны стыль. Падыход да выяўленчага мастацтва, дызайну і фатаграфіі” ад Касі Palasatka, аўтара выдання The Belarus Book.
20:00 Зборная экскурсія Кацярыны Ізафатавай “ХХ стагоддзе беларускага мастацтва” *
21:00 Паказ калекцый малыдых дызайнераў Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды” – “Падарожжа ў Fashion” з удзелам FashionStyleModels by Igor Ivanov Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
21:30 Зборная экскурсія Дзмітрыя Салодкага “Глядач як сааўтар твора” *
* Кошт наведвання акцыі ў рамках зборнай экскурсіі – 10 руб. Умова наведвання – рэгістрацыя па тэл.: +375 (17) 397-01-63.