Выставки

Посмотрите на работы белорусской художницы и поэтессы (0+)

6 ноября 2020 - 6 декабря 2020

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб.

 

Посмотрите на работы белорусской художницы и поэтессы (0+)

З 6 лістапада Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на выставу «Рукапісы гараць» у межах праекта НЦСМ «Сям’я». Выстава нанова адкрывае імя Алены Шыдлоўскай – мастачкі і паэткі, яркай асобы.

У 1970-я яна была адлічана з мастацкай вучэльні. Пасля працавала мастаком-афарміцелем, настаўніцай малявання і беларускай мовы ў вясковых школах, экскурсаводам, актыўна ўдзельнічала ў арганізацыі музея ў в. Дукора. Паэткі рана не стала, і яна не выпусціла аніводнага паэтычнага зборніка, засталіся толькі рукапісы - рукапісы, якія і дагэтуль «гараць». Мастацтва і паэзія Алены неразрыўна звязаныя між сабою. У

сё жыццё Алены Шыдлоўскай, яе светапогляд і творчасць можна апісаць адным словам «бег». Бег, які спальвае ўсе масты, бег як выклік бязлітаснай рэчаіснасці, бег ад уласнага бяссілля штосьці змяніць. Бег - апошні сродак, які дорыць ілюзію здабыцця гармоніі і свабоды. Абвостранае светаадчуванне, чуйнасць да супярэчлівасцей, філасофія канфлікту праходзяць лейтматывам праз усю яе творчасць.

Побач з графікай і жывапісам Алены Шыдлоўскай на выставе прадстаўлены творы Ігара Кашкурэвіча, які быў яе мужам, і дачкі Агніі Кашкурэвіч.

Выстава паказвае Алену Шыдлоўскую як вобраз і адлюстраванне часу і асяроддзя 1970-х гадоў. Шэраг навучэнцаў мастацкай вучэльні, аб’яднаныя вялізным жаданнем творчасці і прагай да новага мастацтва, утварылі сяброўскае кола мастакоў, неад’емнай часткай якога была і Алена Шыдлоўская.

Сяргей Малішэўскі, Віктар Саўчанка, Сяргей Крыштаповіч – выстава дасць магчымасць убачыць раннія, эксперыментальныя работы гэтых вядомых мастакоў і даведацца, якой была студэнцкая «арт-сям’я» 1970-х. Творы ў экспазіцыі прадастаўлены мастакамі, калекцыянерам Андрэем Плесанавым і Беларускім саюзам мастакоў.

«Рукапісы гараць» - другая выстава ў межах праекта НЦСМ «Сям’я». Першая выстава праходзіла ў 2019 годзе і прадстаўляла работы Сяргея і Святланы Катковых, Зоі і Яна-Вінцэнта Луцэвічаў, Зоі Літвінавай, вучняў Алега Луцэвіча.

Час працы выставы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00.