Кино

Рэтраспектыва беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка

15 ноября 2016 - 1 декабря 2016

Музей истории белорусского кино

Минск, ул. Свердлова, 4

Вход: 2 руб.

Рэтраспектыва беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка
З 15 лістапада па 1 снежня Музей гісторыі беларускага кіно сумесна з праектам прамоўцыі беларускай дакументалістыкі BelarusDocs ладзяць першую ў Беларусі рэтраспектыву выбітнага беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка. За 6 дзён і 12 сеансаў будуць паказаны 18 фільмаў, знятых за перыяд ад 1994 да 2014 гг.

Віктар Аслюк – рэжысёр і сцэнарыст, выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай акадэміі мастацтваў (майстэрня Віктара Дашука). З 1995 году працуе на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". З 2003 г. - сябра Еўрапейскай кінаакадэміі. Рэжысёр больш чым 40 дакументальных фільмаў. Удзельнік шматлікіх міжнародных кінафестываляў, на якіх атрымаў каля 60 узнагарод. Лаўрэат найбольш значных фестываляў дакументальнага і кароткаметражнага кіно ў свеце - “Cinema du Reel” (Францыя), “DOKLeipzig” (Германія), Tampere International Short Film Festival (Фінляндыя), “Послание к человеку” (Расія), Prix Europa (Германія). У 2003 фільм Віктара Аслюка “Мы жывем на краі” быў намінаваны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі ў намінацыі “лепшы кароткаметражны фільм”.

Праграма паказаў:

15 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30

Слёзы блуднага сына (1994)

Андрэевы камні (1999)

Рускі (2014)

17 лістапада (чацвер) а 15-00 і 18-30

Мы жывем на краі (2002)

Кола (2004)

Шахта (2003)

22 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30

Чорнае і белае (2000)

Султан з Адрынак (2004)

Марыя (2006)

Вальс (2008)

24 лістапада (чацвер) а 15-00 і 18-30

Андрэй (2010)

Рабінзоны Манцінсаары (2009)

29 лістапада (аўторак) а 15-00 і 18-30

Асколкі (2011)

Алмаз (2013)

Цяпло (2012)

1 снежня (чацвер) а 15-00 і 18-30

Шчаслівыя людзі (2014)

Драўляны народ (2011)

Зямля (2011)