Рэтраспектыва
«Выстаўка «Рэтраспектыва» – нагода для ўспамінаў і разважанняў аб міжнародным пленэры па кераміцы «Арт-Жыжаль», які пачаў сваю гісторыю ў 2003 годзе. На працягу 10 гадоў штогод летам у Бабруйску сустракаюцца мастакі - керамісты: беларускія аўтары і прафесійныя керамісты з далёкага і блізкага замежжа.
Не менш за палову ад агульнай колькасці ўдзельнікаў складаюць замежныя аўтары, якія бяруць удзел у пленэры для знаёмства з яго спецыфікай і ўнясення ў свой спіс-актыў творчасці, а таксама для практычнай працы, атрымання прафесійнага вопыту і ведаў.
Па ініцыятыве Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску з'явілася магчымасць прадэманстраваць публіцы працы замежных аўтараў - удзельнікаў міжнароднага пленэра па кераміцы «Арт-Жыжаль»