Фесты

Рэйтан (12+)

17 февраля 2018

Открытое пространство «Верх»

Минск, ул. Куйбышева, 22

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Рэйтан (12+)

17 лютага 2018 года а 12-ай гадзіне ў Шматфунцыянальнай арт -прасторы «ВЕРХ» распачнецца 12-ці гадзінны мастацка-гістарычны фестываль.

Фестываль прысвечаны памяці Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, якія 19 красавіка 1773 года рашуча выступілі супраць Першага гвалтоўнага Падзела сваёй Бацькаўшчыны. Імёны Герояў, якія прадстаўлялі Наваградскае і Менскае ваяводствы ВКЛ, асабліва Тадэвуша Рэйтана, як душу і сэрдца супраціву, высока шанаваліся ў ВКЛ. Кажуць пра гэта шматлікія паэтычныя і мастацкія творы, народжаныя на беларускіх землях Францішкам Князьніным, Адамам Міцкевічам, Генрыкам Жавускім, Ф.Смуглевічам і інш. Культ іх памяці зведаў перыяды ўздыму і заняпаду. Але, апошнім часам, памяць аб мужных абаронцах Незалежнасці вяртаецца. Сведчаннем гэтага вяртання з’яўляецца і гэты штогадовы фестываль, які з 2013 года ладзіць Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.

Традыцыйна фестываль з’яднае пад сваім дахам вялікую колькасць беларускіх мастакоў, музыкаў, спевакоў, тэатралаў, перформераў. Запланаваны майстар –класы (лінагравюра, фехтаванне , танцы) і гульні (дзіцячыя і рыцарскія). Можна будзе азнаёміца і з навінкамі беларускіх выдавецтваў. 

Праграма фестываля вельмі насычаная, разлічаная на самыя розныя ўзросты, і будзе цікава тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі! 

Азнаёміцца са зместам праграмы можна будзе (з’явіцца неўзабаве) на сайце фестываля.