Другое

Развіртуалізацыя

15 декабря 2014

Литературный музей Янки Купалы

Минск, ул. Янки Купалы, 4

Даведкі: тут.

Уваход: вольны.

Развіртуалізацыя

15 снежня (панядзелак) рэдакцыя газеты “Культура” запрашае а 18-й на першую “развіртуалізацыю” са сваімі чытачамі і аўтарамі ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Наш фармат -- адкрыты дыялог.
Каб пазбегнуць шаблонных сустрэч з чытачамі, падрыхтаваных пытанняў і стандартных адказаў у перыяд падпісной кампаніі рэдакцыя газеты “Культура” рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва” запрашае сваіх падпісчыкаў (цяперашніх і патэнцыйных), чытачоў і “фрэндаў” па старонках у сацыяльных сетках на сустрэчу.
Пра што пагаворым? Вядома пра “кантэнт” газеты, пра супрацу з культурнымі цэнтрамі – такімі, як Музей Янкі Купалы. А яшчэ, скажам, пра тэматыку культуры ў медыяпрасторы наогул. Пад час абмеркавання ў вольным фармаце будзем абмяркоўваць сітуацыю з асвятленнем культурных падзей і культурнага працэсу ў медыйнай прасторы.
Паспрабуем адказаць на шэраг пытанняў. Чаму культура асвятляецца нярэдка павярхоўна і чаму ў такой павярхоўнасці зацікаўлены некаторыя ўстановы культуры і якая роля апошніх у “арганізацыі” працы журналістаў-культуролагаў? Чаму культурная тэматыка ў рэгіёнах рэдка становіцца здабыткам рэспубліканскіх СМІ? Ці могуць друкаваныя выданні не толькі сказаць сваё слова ў культурнай прасторы, але і атрымаць шанцы на “выжыванне” ў стагоддзе Сеціва? Якая роля ў асвятленні культурнага працэсу адводзіцца тэлебачанню, і чаму нярэдка ўхваленае ў сюжэтах аказваецца разгромлена крытыкамі? Інтэрнэт – спадарожнік ці знішчальнік глыбіні ў адсочванні культурнай прасторы? Ці можа “спажывец культуры” паўплываць на сітуацыю сваімі пажаданнямі?
Пытанні будзем абмяркоўваць, заўвагі і прапановы фіксаваць, аб супрацы з выданнем дамаўляцца, атмасферай музея насычацца. А таксама распавядзём пра тое, як падпісацца на газету “Культура” найбольш выгаднымі спосабамі!
Запрашаем! Час сустрэчы – а 18-й!

Фота: www.kimpress.by