У пятніцу, 9 красавіка, гісторык, экскурсавод, музыка і калекцыянер Яраш Малішэўскі запрашае на вечаровую пешаходную экскурсію «Бажніцы Высокага Места».
На працягу шпацыру ўсе ахвотныя атрымаюць магчымасць даведацца:
- пра менскія храмы ВКЛаўскіх часоў, што каранавалі наш найгалоўны пляц і знаходзіліся непадалёк ад яго;
- пра тое, якія знакамітыя роды спрычыніліся да будавання касцёлаў, цэркваў і кляштараў;
- пра тое, які святы больш за 300 гадоў таму стаўся нябёсным апекуном нашага места і адкуль паходзяць назвы вуліцаў – Зборавая ды Феліцыянаўская, Школьная ды Францішканская;
- хто такія рохіты і баніфратары;
- пра самы знакаміты абраз сталіцы і падземная лёхі;
- пра тое, што лучыць Менск і Будслаў;
- пра мескія готыку і рэнесанс, барока і класіцызм…
- ды багата чаго яшчэ, калі прыйдуць на шпацыр.
Вандроўка, як і ўсе іншыя апошнім часам, праводзіцца за ахвяраванні. Але спадзяемся, што вы ўсведамляеце, колькі часу і высілкаў гіды ахвяруюць, каб падрыхтаваць і правесці для вас надзвычай цікавыя вандроўкі, і калі будзе магчымасць ахвяраваць болей, скарыстайцеся ёю. Загадзя ўдзячныя за вашую падтрымку.
Уся дадатковая інфармацыя: viber +375 (29)-777-17-86 (Аксана).