30 жніўня 2013 года ў 19-00 в свободнай прасторы “Дом Фішэра” па адрасе: пр.
Незалежнасці, 84/а платформа TALAKA.BY правядзе сацыяльную ралявую гульню
«Прынцып Талакі».
Усе жадаючыя змогуць акунуцца у атмасферу свабоды рэалізацыі сваіх мэтаў і
праектаў. У межах мерапрыемства адбудзецца імпрэза платформы TALAKA.BY, дзе
можна будзе даведацца пра сацыяльна-значныя праекты і чым платформа TALAKA.BY
дапамагае ў іх рэалізацыі. У ўласцівай платформе лёгкай і вясёлай манеры будзе расказана
пра project-мэнэджмэнт як навуку і хобі, а таксама пра мэты і задачы іх дзейнасці.
Асноўную частку мерапрыемства зойме сацыяльная ралявая гульня «Прынцып
Талакі», у працэсе якой, усе удзельнікі змогуць выканаць розныя ролі, а таксама адчуць
сябе героямі, ад якіх непасрэдна залежыць рэалізацыя праекта. Цягам гульні, усе яе
ўдзельнікі распрацуюць сацыяльна-значны праект на найбольш хвалюючую ўсіх
тэматыку, а таксама ў форме гульні, возьмуць удзел у ягонай рэалізацыі. Акрамя
карысных практычных навыкаў удзельнікі змогуць адчуць і зразумець, чаму заўсёды ёсць
людзі, якія дапамогуць любымі сродкамі, а таксама такія, якія могуць «ставіць палкі ў
Мерапрыемства можа зацікавіць і тых, хто мае ідэі сацыяльна-значных праектаў,
але не ведае як пачаць. 30 жніўня ў Доме Фішэра кожны зможа знайсці людзей, блізкіх па
духу, паплечнікаў і памагатых, каб зрабіць наш горад і краіну больш лепшымі.
Чакаем на Вас!