Концерты

Послушайте произведения белорусских писателей (12+)

19 февраля 2021

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 5 руб.

Послушайте произведения белорусских писателей (12+)

“Ад усіх цяпер патомкі ёсць…”, – пісаў Максім Багдановіч у творы “Страцім-лебедзь”. Ёсць яны і ў класіка беларускай літаратуры. Гэта ўдзячныя чытачы і чытальнікі яго твораў, сярод якіх і ўдзельнікі Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Студэнцкі тэатр з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка – даўні сябар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і заўсёдныя ўдзельнікі музейных мерапрыемстваў.

Дзень роднай мовы – асаблівае свята для “жываслоўцаў”, якія працуюць выключна па-беларуску і жывуць словам, бо нават паводле Святога Пісання напачатку ўсяго было Слова. Таму тэатр падрыхтаваў адмысловую канцэртную праграму, якой хацеў бы падзяліцца ў першую чаргу з наведвальнікамі музея.

Праграма “Ад Слова жывога пачатак…” аб’ядноўвае творы розных беларускіх пісьменнікаў, якія прагучаць у выглядзе маналогаў, песень, харавога чытання, тэатральных мініяцюр. Гэта творы Францішка Багушэвіча, Івана Мележа, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча… І, вядома, асобныя літаратурна-музычныя кампазіцыі можна будзе пачуць у канцэртнай праграме па творах Максіма Багдановіча, бо “ад Максіма Кніжніка пачатак” бяруць і сённяшнія студэнты.

Яны гатовы распавесці ў канцэртных нумарах і пра выпадкі ў студэнцкім жыцці, і пагуляць у дарослых, але зрабіць гэта менавіта на роднай мове. На ёй прагучаць і словы традыцыйныя перад любым канцэртам тэатра: “Мы пачынаем!”

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел па папярэднім запісе праз гугл-форму.