Няважна, наколькі далёка ты выйш_ла з шафы, ці расправі_ла свой вясёлкавы сцяг, вызвалі_ла сваё ззянне для ўсіх або толькі для самых блізкіх, DOTYK любіць цябе. І ў нашым safe space ты можаш адчуць гэтую любоў. Прапаноўваюць адзначыць Міжнародны дзень камін-аўта 11 кастрычніка з людзьмі, якія прымаюць і разумеюць цябе. Дзень Годнасці пройдзе ў Сталоўцы XYZ.
А 21:00 пачнуцца хуткія знаёмствы (speed meetings), на якіх ты зможаш пазнаёміцца з новымі людзьмі, пракачаць свае навыкі стасункаў, даведацца лепей пра сваю супольнасць.
А 22:45 пачнецца канцэрт чароўнай Ані Жданавай. Кранальная акустыка, толькі дзяўчына і яе гітара.
Фото: MAKEOUT