Выставки

Прэзентацыя аднаго шэдэўра

25 ноября 2016

Справки: тут.

Вход: 5 руб., 2 руб. – учащиеся и студенты.

Прэзентацыя аднаго шэдэўра

25 лістапада ў 19-00 – адбудзецца 3-я прэзентацыя – "Панятоўскія" – кароль, герой і … музыкант”. Да 200-годдзя з дня нараджэння вернецца з нябыту музыка і забытае ў нас імя кампазітара і славутага італьянскага тэнара Юзафа Міхала Панятоўскага – прадстаўніка славутага айчыннага шляхецкага рода (прэм’еры ў Беларусі), прагучаць таксама творы М.Кл. Агінскага, Г. Даніцэцці, Т.Касцюшкі.

Музыка, жывапіс і цікавыя гісторыі з эпохі апошняга караля Рэчы Паспалітай С.А. Панятоўскага ўпрыгожаць, а яго “Парадны партрэт” карануе прэзентацыю. Выкананаўцы – Ансамбль салістаў “ВЫТОКІ”, пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксея ФРАЛОВА і зоркі Вялікага тэатра Беларусі – народны артыст Беларусі Уладзімір ПЯТРОЎ (барытон) і лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна ГАЎРЫЛАВА (сапрана). Мастацтвазнаўца – Сяргей ХАРЭЎСКІ.

Мастацкі кіраўнік праекта – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, генеральны дырэктар НММ РБ Уладзімір ПРАКАПЦОЎ; Музычны кіраўнік праекта – лаўрэат міжнародных конкурсаў, фагатыст і дырыжор Аляксей ФРАЛОЎ.

Нагадаем, што напрыканцы кожнага месяца адбываецца шматграннае адкрыццё забытых і славутых помнікаў мастацтва ў галоўным музеі краіны!

Тэрмін “канцэрты-лекцыі” зусім не дастатковы для апісання гэтага мультымастацкага і шматграннага для культуры праекта. У ім можна ўбачыць і самі Шэдэўры з запаснікоў Музея, і прывезеныя спецыяльна на кароткі час невядомыя але ўнікальныя артэфакты.

Публіка прысутнічае на сапраўднай элітарнай прэзентацыі, дзе яднаюцца навукова-папулярная лекцыя, і раскошная канцэртная частка з элементамі тэатралізацыі і перфомансу. Тут можна пачуць самыя прыгожыя і славутыя музычныя творы светнай класікі і архіўныя скарбы, толькі што “адкапаныя” у “культурных слаях” у выкананні лепшых беларускіх музыкаў. “Каляндар адкрыццяў” сінхранізіраваны з канкрэтнымі важнейшымі датамі сусветнай і айчыннай культуры.

Максімальнае і найцікавейшае інфармацыйнае напаўненне, яркія факты і аналіз, часам амаль дэтэктыўныя гісторыі пра шэдэўры, здагадкі і знаходкі ад лепшых спецыялістаў-мастацтвзнаўцаў, музыказнаўцаў, гісторыкаў і культуролагаў чакаюць шчаслівых уладальнікаў абанементаў на гэты сапраўдны “прает-фэст”.

Фото: 1812db.simvolika.org.