Выставки

Прэзентацыя аднаго шэдэўра

28 октября 2016

Справки: тут.

Вход: 10 руб.

Прэзентацыя аднаго шэдэўра

Мастацкі кіраўнік праекта – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, генеральны дырэктар НММ РБ Уладзімір Пракапцоў, Музычны кіраўнік праекта – лаўрэат міжнародных конкурсаў, фагатыст і дырыжор Аляксей Фралоў.

Тэрмін “канцэрты-лекцыі” зусім не дастатковы для апісання гэтага мультымастацкага і шматграннага для культуры праекта. У ім можна ўбачыць і самі Шэдэўры з запаснікоў Музея, і прывезеныя спецыяльна на кароткі час невядомыя але ўнікальныя артэфакты.

Публіка прысутнічае на сапраўднай элітарнай прэзентацыі, дзе яднаюцца навукова-папулярная  лекцыя, і раскошная канцэртная частка з элементамі тэатралізацыі і перфомансу. Тут можна пачуць самыя прыгожыя і славутыя музычныя творы светнай класікі і архіўныя скарбы, толькі што “адкапаныя” у “культурных слаях” у выкананні лепшых беларускіх музыкаў. “Каляндар адкрыццяў” сінхранізіраваны з канкрэтнымі важнейшымі датамі сусветнай і айчыннай культуры.

28 кастрычніка ў  19-00 адбудзецца 2-я прэзентацыя цыкла – "Шведскі каларыт", дзе будзе прадстаўлены адзіны ў Беларусі твор шведскага мастака – жанравая сцэна "Пасля палявання" Б. Нордэнберга. Будуць агучаны шматлікія цікавыя факты з  гісторыі беларуска-шведскіх сувязяў. А музычная  праграма будзе прысвечана 150-годдзю шведскага генія-рамантыка Тора Аўліна (прэм’ера ў Беларусі) ў выкананні Ансамбля салістаў “Вытокі”.

Уваход на прэзентацыю – 10 руб. Адрас: вул.Леніна 20. Галоўны ўваход у Нацыянальны мастацкі Музей Беларусі.