Выставки

Прэзентацыя 90s.by

3 - 11 октября 2013

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

Прэзентацыя 90s.by

90-я ў Беларусі – забыты час. Між тым гэта быў перыяд драйву і развіцця: новая дзяржаўнасць толькі ўзнікала, ішла палітычная барацьба, хуткімі тэмпамі развівалася культура, з’яўляліся новыя СМІ… Стваралася беларуская нацыя – еўрапейская і свабодная.

Сайт 90s.by – гэта спроба зафіксаваць час, даведаўшыся аб ім ад ключавых дзейных асобаў. 

3-га кастрычніка ў 19:00 мы збярэмся ў крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58, к.6) , каб прэзентаваць праект і абмеркаваць самы цікавы час найноўшай беларускай гісторыі.

7-9 кастрычніка: каб выстава праходзіла весялей, абяцаем на пачатку наступнага тыдня бясплатна паказаць вам самае цікавае кіно, знятае ў 90-я ў Беларусі і пра Беларусь. 

7 кастрычніка, 19.00, фільм «Клетка малпы»

В годы Великой Отечественной войны на территории Беларуси, согласно директиве фюрера началось осуществление операции под кодовым названием “Клетка обезьяны”: над мирными жителями, проводились медицинские эксперименты по превращению их в “биороботов”. После войны в одну белорусскую деревню приезжает пожилой немец, разыскивающий могилы немецких солдат. Это заставляет местного жителя Гордея вспомнить о трагических событиях военных лет…

8 кастрычніка, 19:00, фільм «Птушкі без гнёздаў»

Па матывах аўтабіяграфічнай кнігі “Споведзь” вядомай беларускай паэткі Геніюш Ларысы Антонаўны.

У лёсе беларускай паэткі Ларысы Геніюш, на аснове мемуараў якой зроблены фільм, злучыліся разам прага асабістай свабоды і свабоды свайго народа, уласцівая лепшым предствителям інтэлігенцыі. Якая прайшла праз эміграцыю, сталінскія лагеры, гераіня засталася верная перш за ўсё самой сабе — свайму таленту і сваёй Радзіме.

9 кастрычніка, 19:00, фільм «Эпілог»

Героі фільма — прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Яшчэ ўчора іх творы лічыліся нацыянальным здабыткам, аднак, зараз яны апынуліся нікому не патрэбныя. Вядомы пісьменнік Іван Андрэевіч вымушаны зарабляць на жыццё продажам уласных кніг з імяннымі аўтографамі. Больш пашанцавала яго сябру, знакамітаму мастаку Міхаілу Антонавічу. Усе яго карціны купіў заходні калекцыянер. Але зусім невясёлым атрымаўся банкет, уладкованы мастаком па гэтай нагоды…

10 кастрычніка

У межах выставы праекту 90s.by адбудзецца дыскусія “Як змяняўся Мінск”. Выступае беларускі культуроляг і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Як бліжэйшая гісторыя адбівалася на сталіцы, чым жыў наш горад? Што знікла назаўсёды, а што атрымалася захаваць? Чым адрозніваецца Мінск сучасны ад Мінску пасля перабудову? Прыходзьце, абмяркуем!

11-га кастрычніка, у пятніцу, у 19:00 пачнецца бясплатны канцэрт беларусскага гурта DRUM ECSTASY, які ўзнік яшчэ ў 1993-м годзе з супольнасці Беларускі Клімат.

Гэтым канцэртам мы закрыем выставу 90s.by, якая за тыдзень абрасла новымі артэфактамі, фатаздымкамі і сведчаннямі самага цікавага дзясяцігоддзя найноўшай гісторыі Беларусі.