Выставки

Вот как жили наши предки и строили свой быт (3+)

1 февраля 2021 - 16 мая 2021

Музей истории белорусской литературы

Минск, ул. М.Богдановича, 13

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: для семьи до 5 человек – 5 руб.; школьники и студенты – 1,5 руб.;
взрослые – 3 руб.

 

Вот как жили наши предки и строили свой быт (3+)

Мы запрашаем на нашу літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю “Мова хаты”, каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі свой свет.

Выстава знаёміць з традыцыйнай беларускай хатай, яе падзелам на часткі, а таксама са святамі і звычаямі беларусаў, з сямейна-абрадавымі і хрысціянскімі традыцыямі. На экспазіцыі можна ўбачыць і адчуць дыялог з мінулым і сучасным, з эстэтычным светам, таму што жыллё – адзін з важнейшых сімвалаў культуры.

Са словам “хата” можна суаднесці ўсе важнейшыя катэгорыі выяў свету ў свядомасці чалавека. Хата – месца, куды мы заўсёды імкнемся. Для многіх гэта не проста пакоі, злучаныя калідорам, гэта наша абарона ад знешняга свету. Гэта наша сэрца, наша сям’я.

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21.