Як правесці паспяховую PR-кампанію

13 октября 2014

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Даведкі: тут.

Уваход: бясплатна.

Як правесці паспяховую PR-кампанію

«Як правесці паспяховую PR-кампанію для сацыяльна-значных праектаў» – тэма публічнай лекцыі, каторая пройдзе 13 кастрычніка з удзелам каардынатара і капірайтара праекта PRацоўня сацыяльнай рэкламы Юліі Рымашэўскай.

Мерапрыемства мае на мэце інфармаванне пра этапы планавання і рэалізацыі паспяховай PR-кампаніі ў грамадскім сектары.

На лекцыі мы будзем абмяркоўваць складанасці прасоўвання сацыяльна значных праектаў у Беларусі і спосабы прыцягнення да іх увагі грамадства: асновы рэкламы і PR.

Асноўныя аспекты лекцыі:
– Што неабходна ведаць, каб арганізаваць паспяховую PR-кампанію;
– Асноўныя рызыкі падчас планавання і рэалізацыі дзейнасці;
– Пазнаёміцца з прыкладамі паспяхова і непаспяхова рэалізаваных кампаній у Беларусі і не толькі.

Час: з 17:00 да 19:00, 13.10 (панядзелак)
Месца: ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58, 2 паверх)

Фота: pragencyone.co.uk