Фесты

Прадмова, 2019 (16+)

4 - 7 апреля 2019

Культурный хаб Оk16

Минск, ул. Октябрьская, 16

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Прадмова, 2019 (16+)

Гэта каля сотні імпрэзаў, якія з 4 па 7 красавіка будуць нон-стоп адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках культурнага хаба ОК16.

Гэта кіпучы канцэнтрат паэзіі, прозы, кніжнага мастацтва і беларускага мыслення. «Прадмова», якой селета ўжо другі год, яднае ўсіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе. Выдаўцы і кнігарні разгарнуць на фэсце кірмаш, дзе можна набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.

На фестываль у Менск прыедзе фінска-эстонская пісьменніца і феміністка Софі Оксанен, расейскі пісьменнік Віктар Ерафееў, літоўскі паэт ды інтэлектуал Томас Венцлава. Інтэлектуальная кніга і для самых маленькіх!

6 красавіка на «Прадмове» дзіцячы дзень. Майстар-клас пра птушак, касцюмаваныя чытанні, а таксама цэлы забаўляльны міні-фэст для малых і дарослых з печывам і напоямі ў межах прэміі Цёткі. Лекцыі, майстар-класы, прэміі, выставы, спектаклі, дэгустацыі, літаратурная ноч і кінапаказы – на фэсце знойдуцца імпрэзы для аматараў усіх літаратурных жанраў.