Выставки

Post-Post

4 - 28 июля 2013

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: свободный.

Post-Post

Вышыня, памер, дэкор, форма, планіроўка –усё ў архітэктуры мае значэнне, бо гістарычна-культурнае развіццё грамадства вызначае тыпы, формы і функцыі будынкаў, што, у сваю чаргу, уплывае на адчуванне, успрыманне і паводзіны гараджан. Што можна сказаць аб сучасным горадзе ў кантэксце архітэктуры і гарадскіх практык? Ці звязаныя гэтыя паняцці архітэктуры горада з тым, як гараджанін сябе паводзіцьі як успрымае прастору?

Як мы ўспрымаем сучасную архітэктуру з яе бетоннымі канструкцыямі, маштабамі, аскетычнымі геаметрычнымі плоскасцямі, якія гуляюцца з законамі фізікі? У дадзены момант чалавецтва перажывае экспансію архітэктурнага, якое выцясняе чалавека як духоўна-цялесную істоту. Будынкі перавышаюць пяціпавярховую вышыню, на іх адсутнічаюць прыродныя дэкоры, у горадзе вяршэнствуе лінія, маштаб і геаметрыя. Чалавек з актыўнага суб'екта і “меркі ўсіх рэчаў” ператвараецца ў элемент рацыянальнай сістэмы, яна нібы прадвызначае дзейнасць індывіда, дзе правяць прынцыпы карыснага. Дзе ж чалавечае ў сучаснай архітэктуры, яго фізічны і ментальны маштаб, і хто тыя людзі, якія ўспрымаюць гэтую прастору, як “сваю”, як яны яе асвойваюць, успрымаюць? Нягледзячы на рацыянальную і пазбаўленую чалавечага маштабу сучасную архітэктуру, гэта прастора мае сваіх “жыхароў”, якія не толькі не бачаць у падобнай архітэктуры “страты чалавечага”, а наадварот, асвойваюць гэтае поле, эстэтызуючы яго.

Менавіта аб адмысловым успрыманні сучаснай архітэктуры і горада, яго засваенне пойдзе гаворка ў праекце Алега Іўчанкі POST-POST. Гэта праект-эксперымент, праект-гульня, дзе ёсць эстэтычная, рамантычная прэзентацыя гарадскога асяроддзя. Дзе можна ўбачыць іншую цялесную лексіку перамяшчэння і асаблівы тып бачання штодзённага горада.