Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура працягвае серыю кінапаказаў “УрбанМувіЛекторыум – лекторый пра кіно і пра горад” у рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта “Лабараторыя культурных практык”.
Серыял «Планета “Слова” Стывена Фрая» прысвечаны даследаванню гісторыі ўзнікнення чалавечай мовы, умоваў яе развіцця і існавання.
У фільме “Ідэнтычнасць” з гэтай калейкі аўтары спрабуюць прасачыць узаемасувязь мовы і мыслення, нашых паводзін і культурных асаблівасцяў. Таксама ў серыі раскрываюцца гісторыі існавання некаторых так званых “малых” моваў, іх лёс і магчымая будучыня: Стывен Фрай падарожнічае па Ірландыі, Краіне Баскаў, Аксітаніі, Ізраілі.
Фото: nnm.me