Плацім безнаяўна

14 - 15 июня 2014

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

Плацім безнаяўна

Сёння аплата карткай – гэта сусветны стандарт. Але большасць беларусаў не ўмее карыстацца пластыкавымі карткамі альбо проста не давярае ім.

Таму арганізатары Фестывалю AD.NAK! у межах агульнай конкурснай праграмы вырашылі правесці конкурс па стварэнні рэкламы на гэтую тэму.

Для гэтага аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!-2014 заручыўся падтрымкай кіраўніцтва Мінгандлю і Плацёжнай сістэмы “Белкарт”.

Конкурс “ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА“ будзе праходзіць у фармаце воркшопа, дзе ўдзельнікам за 2 дні пад кіраўніцтвам прафесійных куратараў трэба будзе стварыць рэкламу (білборд, прынт) па гэтай актуальнай праблеме.

З групай 20-25 чалавек праводзіцца 2-дзённы інтэнсіў у фармаце воркшопа пад кіраўніцтвам куратараў – спецыялістаў і экспертаў у галіне рэкламы.

 

У канцы другога дня ўдзельнікі воркшопа абараняюць свае праекты перад сябрамі журы. Пераможцы конкурсу будуць абвешчаны на цырымоніі ўзнагароджання 25 чэрвеня.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дызайнеры, капірайтары, журналісты, арт-дырэктары і іншыя, хто працуе ў прафесійных рэкламных агенцтвах, буйных кампаніях альбо фрылансерамі.

Заяўку на ўдзел у воркшопе трэба даслаць на adnak@budzma.org з пазнакай “Плацім безнаяўна”.

Даты правядзення: 14-15 чэрвеня (9.00 – 18.00),

Месца правядзення: фотастудыя Studio67 (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 7).

Усе падрабязнасці па ўдзелу ў воркшопе глядзіце тут.