Пиратская криптовечеринка
1 сентября 2013
Справки: piraty.by@gmail.com, +375 29 503 08 92.
Вход: свободный.
У Дзень ведаў, 1 верасня, піраты будуць дзяліцца ведамі на крыптавечарыне і расказваць, что такое сеткавая гігіена.
Навошта патрэбна сеткавая гігіена?
Калі карыстальнікі падарожнічаюць па прасторах Сеткі, яны пакідаюць усё больш дадзеных пра сябе: у сацыяльных сетках, блогах, у профілях розных сервісаў. На першы погляд можа здавацца, што яны нікому не патрэбны.
Аднак, такіх дадзеных накопліваецца больш і больш. Перавагі, думкі, ідэі, пазіцыі збіраюцца ў вялікіх сховішчах. Гэтыя дадзеныя могуць выкарыстоўваць карпарацыі для выяўлення попыту і рэкламы, дзяржава - для правядзення раследванняў і цэнзуры ў адносінах да грамадзян. Дадзеныя таксама могуць выкарыстоўвацца і рознымі злачынцамі.
Што ўзяць з сабой?
Ноўтбук, г.зн. сустрэча будзе з большага практыка-арыентаванай.
Свой інтэрнэт не пашкодзіць, г.зн. хутчэй за ўсё будзе вялікая нагрузка на сетку.
План крыптавечарыны:
Навошта патрэбна сеткавая гігіена?
1. Каму патрэбны дадзеныя?
2. Дадзеныя адкрытыя і закрытыя.
3. Якія дадзеныя мы пакідаем?
4. Якая небяспека можа чакаць (у сацсетках, напрыклад)?
I частка. Браузеры.
1. Павышэнне прадуцыйнасці.
2. Ачыстка кэша і кукаў.
3. Рэжым інкогніта.
4. Актуальнасць Java, html5, flash player.
Плагіны да браузераў
1. Https everywhere.
2. PrivacyFix, Privacy manager, NoScript
II частка. Сацсеткі
1. Пра якія дадзеныя і якім чынам можна даведацца з вашага профіля?
2. Як максімальна засцерагчы сябе?
3. Як выдаліць сляды з сацыяльных сетак? На прыкладзе vk.com, facebook.com
III частка. Online-крыптасервісы.
1. Шыфраванне чатаў (crypto.cat).
2. Ананімны хостынг (тэкст, малюнкі).
3. Аднаразовае шыфраванне паведамленняў.
Узровень ведаў у крыптаграфіі: пачатковы.
Дата: 1 верасня
Час пачатку: 17:00
Працягласць: ~2 гадзіны 30 хвілін