Выставки

Пионерская выдержка

7 - 30 июня 2013

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: свободный.

Пионерская выдержка

У закінутых летнікахі парках вакол нас руйнуюцца статуі піянераў і піянерак. Яны зарастаюць нерадзімымі плямамі моху, па слаях выцвілай фарбы на іх тварах чытаецца ўзрост, а расколіны па ўсім целе кажуць пра "піянерскую старасць". Углядаючыся ў гэтыя аб'екты, мы бачым штосьці большае – характар і гісторыю – бачым, як руйнуецца наша агульнае "камунальнае цела часу".

Мэта праекта: Стварыць дыскусійную пляцоўку і на прыкладзе тыпавога аб'екта эпохі пераасэнсаваць калектыўнае мінулае, паглыбіць і пашырыць сёняшні вопыт.

Праграма мерапрыемстваў праекта:

• 11 чэрвеня, 19:00 Лекцыя "Набліжаецца эра светлых гадоў ...": генеалогія піянерскай маралі ў савецкім кінематографе"(Н. Дзянішчык, культуролаг, выкладчык ЕГУ)

• 12 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы "Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг""Новы Гулівер" (рэж. А. Птушко, 1935). Каментары В. Раманавай (к. філалагічных навук, культуролаг) і Н. Дзянішчык.

• 13 чэрвеня, 19:00 "Калектыўная бяседа" – нефармальная сустрэча-дыялог з людзьмі старэйшага пакалення, пры садзейнічанні феміністычнай ініцыятывы "Гендэрны маршрут" (http://gender-route.org/) сумесна з АА "Радзіслава" (http://stopnasilie.org/). Ідэя дыялогу пакаленняў з'яўляецца спробай набліжэння нашага гістарычнага мінулага праз размовы з пенсіянерамі. Мэта экскурсіі – знаёмства з выставай "Піянерская вытрымка" і яе сумеснага абмеркавання ў працэсе бяседы – пераадолець сацыяльнае выключэнне пажылых людзей з публічных месцаў Мінска, аднавіць справядлівасць і наладзіць камунікатыўнае ўзаемадзеянне.

• 17 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы "Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг". Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

• 19 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы "Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг". Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

• 20 чэрвеня, 19:00 Лекцыя "Памяць пра савецкае мінулае у Беларусі: што з ёй рабіць?" А. Братачкін (гісторык, рэдактар "Новай Эўропы"). Падчас лекцыі ў папулярнай форме будуць разгледжаны некаторыя праблемы, якія ўзнікаюць у працы з савецкім мінулым Беларусі.

• 24 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы "Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг". Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

• 25 чэрвеня, 19:00 Даклад і дыскусія "Ідэалы сяброўства: піянеры і мы" В. Шпарага (філосаф, рэдактар "Новай Эўропы", дацэнт ЕГУ). У дакладзе і падчас дыскусіі будзе прапанавана абмеркаваць розныя мадэлі сяброўства, як яны разумеліся і якімі былі ў савецкі час, а таксама як іх разумець і якімі яны могуць быць сёння.

• 26 чэрвеня, 19:00 Паказ фільма з праграмы "Перад абліччам сваіх таварышаў ...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг". Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

• 27 чэрвеня, 17:00 Выніковая дыскусія.