Концерты

Послушайте древние песни и купите карманный сборник (0+)

13 октября 2020

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный.

Послушайте древние песни и купите карманный сборник (0+)

На прэзентацыі «Народнага спеўніка» выступіць лідар гурта «Троіца» – Іван Кірчук, Сяржук Доўгушаў зладзіць «Спеўны сход», капэла «На Таку» натхніць на супольныя танцы з народным каларытам, а таксама будзе магчымасць пабачацца з любімымі тэатраламі, якіх у звыклым месцы, па некаторых прычынах, зараз сустрэць не атрымліваецца. Рыхтуйцеся спяваць, танчыць і натхняцца!

«Народны спеўнік» – гэта зборнік песень (словы, ноты і кароткія звесткі пра іх), якія беларусы спявалі разам у такі важны час – нараджэння і яднання нацыі. У ім сабраныя песні, якія беларускі народ складаў стагоддзямі, а зараз – гэтыя песні падрымліваюць беларускі народ. Супольныя спевы зараз асабліва папулярныя ў беларусаў, і гэты спеўнік будзе добрым дапаможнікам у гэтай справе.

Яго адметнасць – гэта фармат. Ён змяшчаецца ў кішэнь паліто/торбачкі, такім чынам, яго заўсёды можна мець пад рукой.

Падчас прэзентацыі адбудзецца канцэрт, на якім выступяць:

  • Лідар гурта «Троіца» – Іван Кірчук,
  • Гурт «Рада»,
  • Astroūna,
  • Патрыцыя Свіціна,
  • Ларыса Сімаковіч,
  • Ягор Джэйгала (флейта),
  • Капэла «На Таку».
  • А Сяржук Доўгушаў зладзіць «Спеўны сход», дзе ўсе разам заспяваюць песні са зборніка.

Бонус-сюрпрыз – адмыслова запрошаныя госці, пра якіх вы даведаецеся ў дзень мерапрыемства. Спойлер: можаце ўзяць з сабой кветкі. Вы будзеце вельмі рады іх бачыць!