1–24 красавіка 2016 года ў кінатэтары «МІР» адбудзецца Другі фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне». У рамках фестывалю прадэманструюць 8 фільмаў з 5 краін-удзельніц Паўночанга Савета: Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Ісландыі і Даніі.
Сярод фільмаў-удзельнікаў:
«Вясковыя жыхары» – 2013 (рэж. Мар’я Пююкко, Фінляндыя) – прадстаўляе рэжысёрка;
«Лэнд Хо!» – 2014 (рэж. Ааран Кац, Марта Сцівенс, Ісландыя, ЗША);
«Ітсі-бітсі» – 2014 (рэж. Оле Крысціян Мадсэн, Данія) – прадстаўляе госць з Даніі;
«Супраць прыроды» – 2014 (рэж. Оле Г’явер, Мартэ Вольд, Нарвегія);
«Мая худзенькая сястра» – 2015 (рэж. Сана Ленкен, Швецыя, Германія);
«Перашкоды» – 2015 (рэж. Алексі Салменпера, Фінляндыя);
«Гара нявіннасці» – 2015 (рэж. Дагюр Каўры, Ісландыя);
«Cэкс, наркотыкі і падаткаабкладанне» – 2013 (рэж. Крыстафер Боэ, Данія).
Акрамя фільмаў пройдуць дзве творчыя сустрэчы і лекцыі ад гасцей фестывалю: рэжысёра фільма "Вясковыя жыхары" Мар'і Пююкко (Фінляндыя) і кінематаграфіста з Даніі Сімона Друсэна Хольмберга.
Лекцыя Мар'і Пююкко "Жанчыны ў Нардычным кінематографе" адбудзецца 21 красавіка (14:00 - 16:00) у Інстытуце журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская 9, ). Якая яна - роля жанчыны ў нардычным кінематографе, як гэта - быць дачкой адной з найпершых жанчын фінскага кінематографу і ісці па гэтым шляху самой. У 18:30 у гэты дзень Мар'я прадставіць сваю стужку "Вясковыя жыхары" ў кінатэатры "Мір".
Сімон Дрюсэн Хольмберг – дырэктар Дацкага Інстытуту Культуры ў Рызе распавядзе, як Данія здолела ператварыць нацыянальны кінематораф у міжнародны, пазнавальны кінабрэнд з зоркавымі іменамі – у лекцыі The Danish Miracle. How a small country became one of the major film powers in the world. Лекцыя адбудзецца 22 красавіка з 14:00 да 16:00 на факультэце экранных мастацтваў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў (вул. Чычэрына 1, аўд. 401).
Уваход на ўсе лекцыі і майстар-класы – вольны. Паказ фільмаў у кінатэатрах у Мінску каштуе 40 000 – 50 000 BYR.
Расписание можно посмотреть в нашем материале.