Кино

Паўночнае ззянне

15 - 21 апреля 2015

Мир

Минск, ул. Козлова, 4А

Справки: тут.

Уваход: вольны, квіткі можна атрымаць у касе кінатэатра за 2 гадзіны да пачатку сеанса.

Паўночнае ззянне

   У красавіку 2015 года ў трох гарадах Беларусі ў трох кінатэтарх «МІР»  адбудзецца фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне». У рамках фестывалю прадэманструюць 7 фільмаў з 5 краін-удзельніц Паўночанга Савета: Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Ісландыі і Даніі. Дзве карціны прадставяць замежныя госці: кіназнаўца з Нарвегіі Ян-Эрык Хольст і рэжысёр з Фінляндыі Арта Халанэн. 

  У рамках фестывалю пакажуць наступныя карціны: «Першапраходзец», 2013 (рэж. Эрык Ск’ёлдб’ер, Нарвегія), «Я – твая», 2014 (рэж. Ірам Хаг, Нарвегія), «Патрыёт», 2014 (рэж. Арта Халанэн, Фінляндыя), «Яны збеглі», 2014 (рэж. Ю.-П. Валкеапяя, Фінляндыя), «Паўночны Парыж», 2014 (рэж. Хафштайн Гунар Сігурдсан, Ісландыя), «Стралок», 2013 (рэж. Анэт К. Олсэн, Данія), «Гатэль», 2013 (рэж. Ліза Лангсэт).

  У Мінску галоўнай пляцоўкай фестывалю будзе кінатэтар «Мір» (вул. Казлова, 4а), у Гомелі – кінатэтар «Мір» (вул. Ільіча 51б) і ў Віцебску – кінатэатар «Мір»  (вул. Чэхава, 3). Назвы абраных кінатэатраў з’яўляюцца не выпадковымі. Яны сугучныя праграме фестывалю, у якую ўвайшлі фільмы, што закранаюць разнастайныя аспекты міру і паразумення ў грамадстве. Праблема ўзаемапаразумення і мірных адносінаў з’яўляецца адной з галоўных ва ўсіх фільмах-удзельніках «Паўночнага ззяння»: паміж мужчынам і жанчынай, дзяржавай і грамадствам, прагай славы і сумленнем, падлеткамі і вонкавым светам, бацькамі і дзецьмі...

 Урачыстае адкрыццё фестывалю ў Мінску адбудзецца 15 красавіка а 19-ай гадзіне у кінатэатры «Мір». На ім навержскі кіназнаўца Ян-Эрык Хольст прадставіць фільм Эрыка Ск’ёлдб’ера «Першапраходзец».

   Фінскую стужку «Патрыёт» прадставіць у Мінску 16 красавіка рэжысёр Арта Халанэн. Ён з’яўляецца сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі, адным з заснавальнікаў вядомага кінафестывалю DocPoint. 

 «Першапраходзец», 2013 (рэж. Эрык Ск’ёлдб’ер, Нарвегія), 111 хв.

1970-я гг. Нарвегія пачала пошукі нафты на дне Паўночнага мора, а прафесійны дайвер Петэр апантаны ідэяй дасягнуць яго дна. У Петэра і яго брата Кнута ёсць вытрымка, сіла і смеласць, неабходныя для такой небяспечнай місіі. Тэставае пагружэнне на глыбіню 500 метраў становіцца сапраўдным выклікам. Скептыкі не вераць, што пракласці нафтавыя трубы па дне Паўночнага мора, наогул, магчыма. Але трагічны выпадак змяняе ўсё.  

«Я – твая», 2013 (рэж. Ірам Хаг, Нарвегія), 100 хв.

Міна – маладая маці-адзіночка, якая жыве ў Осла з сваім 6-гадовым сынам Феліксам. Яна з пакістанскай сям’і, з якой у яе вельмі напружаныя стасункі. Міна шукае кахання, чакае спачування ад мужчын, з якімі сустракаецца. Аднойчы з’яўляюцца адносіны, якія даюць ёй надзею на нешта большае. Міна знаёміцца з маладым шведскім рэжысёрам Джасперам і закохваецца ў яго без памяці...

«Патрыёт», 2014 (рэж. Арта Халанэн, Фінляндыя), 97 хв.

1980-я гг. Тойва беспрацоўны. Жонка Пірка заахвочвае яго зрабіць нарэшце нешта карыснае, і ён ідзе здаваць кроў. Склад яго крыві ўражвае ўвесь медперсанал бальніцы. Неўзабаве Фінская нацыянальная лыжная зборная наймае Тойва ў якасці донара. Вядучая фінская лыжніца Аіна займае першыя пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Калі здараецца бяда, якая ставіць пад пагрозу перамогу ў Алімпійскіх гульнях у Канадзе, поспех фінскай зборнай знаходзіцца ў руках Тойва…

«Яны збеглі», 2014 (рэж. Ю.-П. Валкеапяя, Фінляндыя), 102 хв.   

Хлопец з дяўчынай сустракаюцца ў інтэрнаце для праблемнай моладзі. З ёй заўсёды здараюцца нейкія непрыемнасці, ніхто не можа яе кантраляваць. Ён – ціхмяны заіка, але яго сэрца таксама неўтаймоўнае. Хлопец моцна закохваецца ў дзяўчыну. Разам яны ўганяюць машыну, каб збегчы ад усіх…       

«Паўночны Парыж», 2014 (рэж. Хафштайн Гунар Сігурдсан, Ісландыя), 98 хв.

У пошуках сховішча ад выпрабаванняў і зменлівасці гарадскога жыцця Угі пераязджае ў невялічкі правінцыйны ісландскі гарадок. Тут ён ходзіць на прабежкі, наведвае клуб ананімных алкаголікаў і вучыць партугальскую мову. Але знянацку аб’яўляецца яго бацька. Сумнеўная гармонія, да якой Угі так доўга імкнуўся, пад пагрозай.

«Стралок», 2013 (рэж. Анэт К. Олсэн, Данія), 111 хв.

Падзеі фільма разгортваюцца ў Капенгагене на працягу пяці дзён. Насельніцтва абуранае тым, што новае кіраўніцтва краіны парушыла абяцанні, дадзеныя перад выбарамі. Дацкія кампаніі сумесна са Злучанымі Штатамі пачынаюць распрацоўку нафтавых скважын у Грэнландыі. Геафізік, былы алімпійскі стралок, распавядае грамадскасці пра небяспеку рашэння дзяржавы.

«Гатэль», 2013 (рэж. Ліза Лангсэт, Швецыя), 97 хв.    

У Эрыкі ёсць усё: добрая праца, шмат сяброў і надзейны бойфрэнд. Але аднойчы ўсё гэта знікае... Эрыка запісваецца на групавую тэрапію і сустракае чатырох людзей з падобнымі праблемамі. Яны вырашаюць узяць жыццё ў свае рукі і шукаць выйсце разам. Цалкам ананімна яны браніруюць гатэль, дзе кожны можа прытварыцца іншым чалавекам. 

Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у касе кінатэатра за 2 гадзіны да пачатку сеанса.