Выставки

Паверка асноваў

1 - 28 августа 2013

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: свободный.

Паверка асноваў

"Паверка асноваў"

Ігар Саўчанка

Тэксты, фота, гукавая інсталяцыя

Куратар Вадзім Дабравольскі

"Свет працiвiцца фатаграфаванню", – напісаў аднойчы вядомы беларускi фатограф Iгар Саўчанка i на даволі доўгi час адмовiўся ад фатаграфii, сфакусаваўшыся на стварэннi канцэптуальных твораў. Гэта было не iмгненнае рашэнне, а паступальны працэс: спачатку пад яго фатаграфiямi з’явiлiся подпiсы, значэнне візуальнага матэрыялу паступова памяншалася, у той час як роля тэксту павялічвалася. Нарэшце засталіся адныя подпісы да фатаграфій без саміх фотакартак, якія затым перетварыліся ў самастойныя тэксты, а гэта значыць “візуальны вобраз змяніўся сваёй разумовай мадэллю”. Разам з тым паміж Саўчанкам-фатографам і Саўчанкам-канцэптуальным мастаком няма прынцыповага разрыву. Гаворка iдзе пра пошук найбольш адэкватных сродкаў для рэалізацыі мастацкіх ідэй.

Выстава "Паверка асноваў"  вынiкi гэтага пошуку, новы падыход да экспазіцыі рэчаіснасці. Ігар Саўчанка прапануе наведвальнікам выставы выключна разумовую карціну свету, якая разгортваецца ў серыі тэкставых твораў. Таксама як традыцыйнае візуальнае мастацтва было і застаецца своеасаблівай школай, якая развівае ўменне "бачыць" у адпаведнаці з існуючымі культурнымі шаблонамі, падобнае канцэптуальнае мастацтва з’яўляецца школай мыслення, але дастаткова спецыфічнага. Гэтае мысленне інтэрпрэтуе рэчаіснасць як незавершаную, дынамічную канструкцыю, якую можна даследаваць і з якой можна ўзаемадзейнічаць. Так, прадстаўленыя тэкставыя працы Ігара Саўчанкі становяцца інструкцыямі (некаторыя – у прамым сэнсе) па знаходжанні ў канцэптуальнай сітуацыі. Мастак у гэтым выпадку толькі мадэлюе сітуацыю і пакідае гледачам магчымасць дзейнічаць самастойна і ствараць свае індывідуальныя сэнсы.

Ігар Саўчанка – вядомы беларускі фатограф і сучасны мастак, прадстаўлены галерэяміNailya Alexander GalleryNew-YorkGiedre Bartelt GalerieBerlinRussiantearoom AgencyParis. Аўтар 17 персанальных выстаў. Удзельнічаў больш чым у 50 калектыўных выставах па ўсім свеце. Работы знаходзяцца ў прыватных і публічных калекцыях у ЗША, Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Нідэрландах, Швейцарыі, Даніі, Расіі і Беларусі.

Мерапрыемствы праекта:

8 жніўня 19.00 - Антон Барысенка. Лекцыя "Пра канцэптуальнае мастацтва"

15 жніўня 19.00 - Вадзім Дабравольскі. Прэзентацыя творчасці фатографа Ігара Саўчанкі "Свет працівіцца фатаграфаванню"