Папяровае люстэрка (12+)
15 ноября 2019 - 8 декабря 2019
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: 3 руб. для взрослых, 1.50 руб. для студентов,
1 руб. для школьников.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены як скончаныя графічныя серыі мастака Змітра Шапавалава, так і самастойныя работы, выкананыя ў традыцыйных тэхніках станковай графікі: гравюры на дрэве, метале (афорт), лінагравюры і інш. – усяго каля пяцідзесяці работ у розным тэматычным дыяпазоне.
Дапоўняць экспазіцыю выстаўленыя ў спецыяльных вітрынах формы – той матэрыял, з якога непасрэдна і робіцца адбітак. Сярод іх дошкі, медныя і алюмініевыя пласціны, фрагменты лінолеума, на якіх бачны малюнак і лініі, аб’яднаныя агульнай мастацкай задумай. Многія творы будуць дэманстравацца ўпершыню.
Метафарычная назва выставачнага праекта адсылае да плоскасці чыстага папяровага ліста, як асновы для адлюстравання будучага твора графічнага мастацтва. Кожны глядач, які трапляе на выставу, убачыць уласную вобразную «праекцыю» на папяровым аркушы, індывідуальна пераасэнсуе ўбачанае, ад чаго творы раскрыюцца многімі сваімі гранямі.
Мастака цікавіць гістарычнае, месцамі легендарнае мінулае, калі беларускія землі негалосна называлі «Краінай замкаў». Рыцарская і ваенная тэматыка знайшла адлюстраванне ў самай шматлікай серыі «Войска Вялікага княства Літоўскага». У ёй аўтар выказвае не толькі імкненне дакладна ўзнавіць дэталі касцюма і ваеннага абмундзіравання персанажа, але і звяртае ўвагу гледача на слаўныя подзвігі далёкіх продкаў.
Упершыню будзе экспанавацца ў завершаным выглядзе серыя «Quo vadis?» – «Куды ідзеш?», якая складаецца з пяці лінагравюр і невялікага эскіза, які паклаў пачатак ўсёй серыі. Мастак адыходзіць ад гістарычных рэмінісцэнцый і рэтраспекцый, імкнецца адказаць на адвечныя пытанні паходжання матэрыі, суб’екта, нараджэння ў чалавеку творчага пачатка. Увасобленыя вобразы яркія, імпэтныя, энергічныя і дынамічныя ў свабодзе творчай думкі.
У рамках праекта прадугледжана адукацыйная праграма, накіраваная на папулярызацыю графічнага мастацтва, экскурсіі па экспазіцыі.
Час працы: серада – нядзеля, 10:00 – 18:00.