25 лютага 2015 г. запрашаем а 19 гадзіне на прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма пра працэс над панк-групай Pussy Riot "Панк-набажэнства".
Сатырычны перформанс у храме Хрыста Збавіцеля скандальна вядомай панк-групы скончыўся судовым прысудам. Але хто насамрэч апынуўся на лаве падсудных і падзяліў напалову Расію, а таксама і ўвесь свет па-за яе межамі: тры маладыя мастачкі альбо грамадства, у якім яны жывуць? Фільм спрабуе даць адказ на гэтае рытарычнае пытанне.
Толькі для дарослай аудыторыі 18+!
Уваход на прагляд фільма і яго абмеркаванне ў межах работы дыскусійнага кінаклуба BLOW UP па квітках ЦСМ (15 000). Квіток дае права агляду экспазіцыі на 1 паверсе.
Фота: www.cinemablographer.com