Другое

Спеўны сход (3+)

27 июня 2018

кафе «Грай»

Минск, ул. Интернациональная, 33

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Спеўны сход (3+)

27 чэрвеня у дворыку “Грай-кафэ” адбудзецца незвычайная падзея. Нарэшце, на Спеўны Сход завітае знакаміты спявак, аўтар шматлікіх беларускіх хітоў і проста “залаты” мужчына  - Зміцер Вайцюшкевіч. У атмасферы летняга і, нават, рамантычнага Менска будзем спяваць вядомыя песні, якія ўжо сталі класікай беларускага гарадскога раманса. Дарэчы, на старонках ініцыятывы ў сацыяльных сетках слухачы могуць прапанаваць сваю ўлюблёную кампазіцыю для таго, каб разам выканаць яе падчас спеўнага сходу. Завітвайце!

Вядоўца – Сяржук Доўгушаў

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Ажыццяўляецца дзякуючы ахвяраванням людзей на платформе.

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.