Другое

Было так добра, пакуль не прыйшлі феміністкі (16+)

27 октября 2019

Культ.центр Корпус

Минск, пр-т Машерова, 9

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: от 20 руб.

 

Было так добра, пакуль не прыйшлі феміністкі (16+)

27 кастрычніка ў Менску выступіць Заліна Маршанкулава – фемактывістка, аўтарка тэлеграм-канала «Женская власть», дзяўчына, якая ўзарвала інтэрнэт прапановай „перасесці на мужчынскі твар з іголкі мужчынскага адабрэння”.

Заліна прыедзе з лекцыяй „Было так добра, пакуль не прыйшлі феміністкі”. Размова пойдзе пра стэрэатыпы і памылкі, з якімі штодня сутыкаюцца сучасныя феміністкі.

Галоўныя пытанні-пункты лекцыі:

  • Чаму сцвярджэнне „фемінізм – гэта модна” памылковае?
  • З якіх прычын расійскі бізнэс не хоча звязвацца з феміністкамі?
  • Адкуль бяруцца меркаванні пра „страшных і адзінокіх” феміністак?
  • І ўвогуле: дакуль яно ўсё так і будзе?

„Я распавяду, чаму быць феміністкай у сённяшняй Расіі – гэта ўсё роўна што прыбіваць геніталіі да бруку”, – заяўляе лектарка.

Больш пра лектарку:

Заліна Маршанкулава – стваральніца сайта з абсурднымі навінамі Breaking Mad, кіраўнічая партнёрка незалежнага выдавецкага дому «Мамихлапинатана» (выдаюць, сярод іншага, batenka.ru), аўтарка выданняў Snob.ru, TJ, The Village.ru, W-O-S.ru.

На яе феміністычны тг-канал «Женская власть» падпісана амаль 30К карыстальнікаў. З папулярных анлайнаў – тлумачыла за фемінізм на YouTube-канале экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Ксеніі Сабчак.