Активности
Пешаходная экскурсія па вуліцы МОПРа (14+)
4 сентября 2020
Пешаходная экскурсія па вуліцы МОПРа (14+)
Запрашаем на пешаходную экскурсію па вуліцы Міжнароднага Аб’яднання Дапамогі Рэвалюцыі (МОПР), яна ж Камуністычная. У кварталах паміж плошчай Перамогі і царквой Марыі Магдаліны схавалася процьма цікавых гісторый, падзеяў і сюжэтаў. Мы іх усе знойдзем і лакалізуем.
На экскурсіі пагаворым пра:
- станаўленне сусветнага камунізма і беларускае піва;
- савецкіх генералаў і амерыканскіх марскіх пехацінцаў (аднаго);
- Тараса Шаўчэнку, мітрапаліта Філарэта і нобелеўскіх лаўрэатаў;
- брэнд мінскага фарфора і першыя беларускія тэлевізійныя перадачы.
- І шмат пра што яшчэ.
Сустракаемся каля музея РСДРП (пр. Незалежнасці, 31а).
Вядзе Цімафей Акудовіч.