Отправляйтесь на экскурсионную прогулку по Серпуховской (12+)
У суботу 10 ліпеня а 10 раніцы экскурсавод Павел Мезаўцоў ладзіць бясплатную экскурсію «Шпацыр па Серпухаўскай». Працягласць экскурсіі – 1 гадзіна 30 хвілін.
Падчас экскурсіі мы:
- убачым каларытную забудову XIX-XX ст.;
- разбурым міфы Пішчалаўскага замку;
- пагаворым аб сацыяльным і рэлігійным абліччы Менска;
- узгадаем сям’ю Стэфаніі Станюты, Янку Лучыну, Рамана Скірмунта, Аляксандра Войнава.
Месца сустрэчы: сквер Адама Міцкевіча (ля помніка Адаму Міцкевічу). Скрыжаванне вуліц: Няміга, Гарадскі вал, Валадарскага.