3 снежня 2015 года ў 19.00 адбудзецца адкрыццё кнігарні “ГАЛІЯФЫ”.
Літаратурная прастора з невялікай мастацкай галерэяй з’явіцца ў турыстычным цэнтры Менска. Адметнасць новай культурніцкай пляцоўкі ў стратэгіі: кнігарня створаная на базе выдавецтва “Галіяфы”, вакол якога аб’ядналіся актуальныя беларускія літаратары і мастакі.
Запрошаныя госці:
• Барыс Пятровіч – старшыня Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”;
• Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, філолаг, кіраўнік ПЭН-цэнтра;
• Альгерд Бахарэвіч – пісьменнік, перакладчык;
• Адам Глобус – пісьменнік, мастак;
• Сяржук Сыс – паэт;
• Група “Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk”;
• Музыкі Уладзіслаў Бубен і Яўген Рагозін.
Запрашаем Вас падзяліць радасць падзеі, якую ўсе мы з нецярпеннем чакалі і для ажыццяўлення якой прыклалі шмат намаганняў і высілкаў!
У дзень адкрыцця крама робіць зніжку 20% на ўсе кнігі выдавецтва “Галіяфы”. Добры настрой і эстэтычны катарсіс гарантаваныя!